Стала традыцыйным у дзіцячай школе мастацкіх рамёстваў праводзіць ёлку для дзяцей на Каляды.
Гэта свята, якім завяршалі стары год і пачыналі новы.
У святочна ўпрыгожанай зале, дзяцей сустракалі гаспадар з гаспадыняю, ёлка, убраная цацкамі, зробленымі рукамі вучняў школы з гліны, саломкі і іншых прыродных матэрыялаў.
Радасць дзецям прынеслі галоўныя героі свята – Дзед Мароз, Снягурка, а таксама казачныя героі – Кашчэй, Баба Яга, Лешы.
Дзеці з вялікім захапленнем вадзілі карагоды, спявалі песні, расказвалі вершы, разгадвалі загадкі, гулялі ў эстафеты і гульні. Кожны ўдзельнік свята атрымаў цукеркі ад Дзеда Мароза.
Завіталі на свята таксама калядоўшчыкі, якія віншавалі ўсіх прысутных, зычылі здароўя і багацця. Павадыр прыйшоў з «казою» і «цыганкай».
Дзед Мароз са Снягуркай узнагародзілі дыпломамі вучняў, якія сталі пераможцамі Міжнародных конкурсаў, а таксама падарылі сувеніры дзецям, якія прынялі актыўны ўдзел у школьным конкурсе «Елачная цацка сваімі рукамі».
Хочацца аддзячыць педагогаў і дзяцей, якія надалі святу асаблівы настрой, выклікалі эмацыянальны ўздым, павіншаваць калектыў і вучняў з Новым годам і святам Каляды, пажадаць творчых поспехаў, здароўя, сямейнага дабрабыту, мэтанакіраванасці і ўсяго самага найлепшага.