Горецкий райисполком
Published on Горецкий райисполком (https://gorki.gov.by)

Главная > Горацкія гімназісты — у Авальнай залі

Горацкія гімназісты — у Авальнай залі

Опубликовано ср, 18/05/2011 - 10:19 пользователем admin

Нядаўна вучні 11 класа гімназіі № 1 горада Горкі наведалі сталіцу. А дзякуючы дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Таццяне Сяргееўне Асмалоўскай ім прадставілася выключная магчымасць пабываць у Доме ўрада.

Вучням, якія займаюцца ў класе грамадазнаўчага профілю, цікава было пабываць у святая святых беларускага заканадаўства. Падлеткі не толькі зрабілі экскурсію па Дому ўрада, а і пабывалі ў Авальнай залі — месцы, дзе праводзяцца паседжанні Парламента і прымаюцца законы, па якіх жыве ўся краіна. І нават прысутнічалі на адным з паседжанняў і на свае вочы пабачылі працэс законатворчасці і працэдуру галасавання.

Гімназісты пабывалі таксама ў Доме міласэрнасці і Нацыянальнай бібліятэцы і атрымалі шмат уражанняў.

  • Главная
  • Контакты
  • Новости
  • Власть
  • Горецкий регион

Источник: https://gorki.gov.by/news/raion/2111-1.html