Горецкий райисполком
Published on Горецкий райисполком (https://gorki.gov.by)

Главная > Баль для лепшых выпускнікоў вну

Баль для лепшых выпускнікоў вну

Опубликовано вт, 05/07/2011 - 16:02 пользователем admin

5 июля, Горки/Соб.инф./.Восем лепшых выпускнікоў БДСГА 2011 года прымалі ўдзел у традыцыйным рэспубліканскім балі выпускнікоў вну, на якім  іх шчыра вітаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

У іх ліку — Раман Пахоменка (экфак), Вольга Гетманава (бухфак) Святлана Іўкіна (БіП), Вольга Цыркунова, (земфак), Ганна Хадзянкова (аграфак), Маргарыта Колас (мехфак), Аляксандр Кавалёў (меліярацыйна-будаўнічы), Дзмітрый Ісакаў (аграэкалагічны). Узначальваў дэлегацыю рэктар Белсельгасакадэміі Аляксандр Курдзека.

Выпускнікі-выдатнікі наведалі Вялікі Акадэмічны тэатр оперы і балета, усклалі кветкі ад дэлегацый абласцей і г. Мінска да манумента Перамогі. Потым для іх было наладжана літаратурна-музычнае прадстаўленне, прысвечанае 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Незабыўнай для іх была і сустрэча з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Міхаілам Русым. Міністр аб’явіў падзякі лепшым выпускнікам аграрных вну  і ўручыў ім падарункі і кветкі.

  • Главная
  • Контакты
  • Новости
  • Власть
  • Горецкий регион

Источник: https://gorki.gov.by/news/raion/2121-1.html