Горецкий райисполком
Published on Горецкий райисполком (https://gorki.gov.by)

Главная > Горацкая дэлегацыя прымае ўдзел у «Дажынках-2013″ у Жлобіне

Горацкая дэлегацыя прымае ўдзел у «Дажынках-2013″ у Жлобіне

Опубликовано пт, 27/09/2013 - 17:51 пользователем admin

Горацкая дэлегацыя прымае ўдзел у «Дажынках-2013″ у Жлобіне [1]

27 верасня раніцай дэлегацыя нашага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Ігарам Макарам накіравалася разам з іншымі прадстаўнікамі Магілёўшчыны ў сталіцу “Дажынак-2013” горад Жлобін.Наш раён ушанаваны на фестывалі працаўнікоў вёскі як пераможца рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”. ААТ “Горацкая райаграпрамтэхніка” (дырэктар Міхаіл Гулы) у чарговы раз стала пераможцам спаборніцтва сярод арганізацый па пастаўцы піваваранага ячменю. Сёлета таварыства “зрабіла” пяць планаў.

У саставе дэлегацыі — пераможца рэспубліканскага спаборніцтва, маладзёжны экіпаж з РУП “Вучгас БДСГА” Аляксандра Агеенкі (старшы камбайнер) і Юрыя Агеенкі (камбайнер).

А з вадзіцеляў свае ўзнагароды за прызавыя месцы ў рэспубліканскім спаборніцтве ў Жлобіне атрымалі Аляксандр Селюкоў з СПК “Аўсянка” (другое месца) і Віктар Васілевіч з РУП “Вучгас БДСГА” (трэцяе месца).

На здымку: горацкая дэлегацыя перад ад’ездам на “Дажынкі”. Верхні рад (злева направа) — камбайнеры Аляксандр Агеенка, Юрый Агеенка, вадзіцель Аляксандр Селюкоў, прарэктар БДСГА Мікалай Гаўрычэнка, вадзіцель Віктар Васілевіч; ніжні рад — дырэктар цэнтра павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў аблсельгасхарчу Якаў Яроцкі, намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксей Двайнішнікаў, старшыня райвыканкама Ігар Макар, дырэктар ААТ “Горацкая РАПТ” Міхаіл Гулы.

 

 

Фота Міхаіла ЛЯЎЦОВА.

  • Главная
  • Контакты
  • Новости
  • Власть
  • Горецкий регион

Источник: https://gorki.gov.by/news/raion/4846-gorackaya-delegacyya-prymae-dzel-u-dazhynkah-20138243-u-zhlobne.html

Ссылки
[1] http://gorki.gov.by/uploads/posts/1380293539_img_7104-.jpg