Горецкий райисполком
Published on Горецкий райисполком (https://gorki.gov.by)

Главная > Раённая краязнаўчая канферэнцыя “Бацькаўшчына”

Раённая краязнаўчая канферэнцыя “Бацькаўшчына”

15 снежня ў вучэбнам корпусе №16 БДСГА адбылася чарговая навукова-практычная краязнаўчая канферэнцыя “Бацькаўшчына”, прысвечаная Году культуры. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей і кафедра гісторыі і педагогікі акадэміі. Удзел у канферэнцыі прынялі супрацоўнікі музея, студэнты і выкладчыкі сельскагаспадарчай акадэміі, настаўнікі школ.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся дырэктар інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў А.С.Чачоткін.

Пленарнае пасяджэнне канферэнцыі пачалося з музычнага прывітання. У выкананні ўдзельнікаў хора ветэранаў вайны “Спадчына” прагучалі песні  горацкіх аўтараў: “Іграй, гармонь” і “Бабіна лета”.

Першае выступленне было прысвечана 70-годдзю з дня нараджэння У.М.Ліўшыца, горацкага краязнаўцы, па ініцыятыве якога некалі і сталі праводзіць такія канферэнцыі. Цікавымі і змястоўнымі былі выступленні выкладчыкаў і студэнтаў акадэміі, якія распавядалі пра гісторыю роднай навучальнай установы і лёсы людзей, якія ўнеслі значны ўклад  у развіццё сельскай гаспадаркі.

Вельмі цікавымі былі выступленні, у якіх раскрываліся гістарычныя і этнаграфічныя асаблівасці Горацкага краю. Асаблівую цікавасць выклікаў  даклад аб асаблівасцях вясельнага абраду ў Туркменістане ў параўнанні з традыцыйным беларускім вяселлем.

Літаратурным традыцыям Горацкага краю была прысвечана трэцяя секцыя канферэнцыі. Прагучалі даклады пра творчасць горацкіх паэтаў. Асаблівую цікавасць вызвала выступленне загадчыцы літаратурна-краязнаўчага музейнага пакоя Н.Кавалёвай, які працуе на базе Цемналескай бібліятэкі-філіяла.

Канферэнцыя яшчэ раз падцвердзіла ўстойлівый інтарэс да краязнаўчага матэрыяла, гісторыі роднага краю. І гэта невыпадкова, таму што выхаваць грамадзяніна-патрыёта без павагі да нацыянальнай спадчыны, традыцыям, гісторыі і культуры Беларусі немагчыма.

[1]  [2]  [3]  [4]  [5]  [6]

  • Главная
  • Контакты
  • Новости
  • Власть
  • Горецкий регион

Источник: https://gorki.gov.by/2016-god-god-kultury/rayonnaya-krayaznauchaya-kanferencyya-backaushchyna

Ссылки
[1] http://gorki.gov.by/sites/default/files/styles/watermark/public/dsc01373.jpg?itok=wUyruVj7
[2] http://gorki.gov.by/sites/default/files/styles/watermark/public/dsc01384.jpg?itok=CJLJNxxG
[3] http://gorki.gov.by/sites/default/files/styles/watermark/public/dsc01397.jpg?itok=0JqwphHe
[4] http://gorki.gov.by/sites/default/files/styles/watermark/public/dsc01399.jpg?itok=zjip-Eqv
[5] http://gorki.gov.by/sites/default/files/styles/watermark/public/dsc01413.jpg?itok=02m8X8VM
[6] http://gorki.gov.by/sites/default/files/styles/watermark/public/dsc01416.jpg?itok=CwvWWUn3