Гістарычная даведка
Рэкцянского сельскага Савета дэпутатаў
15-16 ст. |
Рэкта – сяло Аршанская павета |
З 1772 г. |
у складзе Расійская імперыі |
1785 г. |
у складзе маентка Горы-Горкі. Уладанне М.Л.Салагуба (46 двароў, 360 жыхароў) |
1812 г. |
веска абрабавана французскімі войскамі |
1829 г. |
уладанне Магілеўскай казеннай палаты |
1900 г. |
у в.Шышава стала працаваць царкоўна-прыхадская школа |
1909 г. |
у скалдзе Саўской воласці Горацкага павета (80 двароў, 617 жыхароў) |
з 26.04.1919 г. |
у складзе Саўской воласці Горацкага павета Гомельскай вобласці (103 двары, 571 жыхар) |
з 27.07.1922 г. |
у складзе Смаленскай губерніі РСФСР |
з 17.07.1924 г. да 26.07.1930г. |
увайшла у склад Сенькаўскага сельсавета Горацкага раёна Аршанскай акругі |
у 1924 г. |
Створана Рэкцянская працоўная школа 1-й ступені (71 навучэнец) |
у 1928 г. |
Адкрылася Сенькаўская пачатковая школа |
з 1929 г. да 1934г. |
Арганізаваны калгас “Чырвоны асветнік”. Старшыня – Пракоп Якаулевіч Ілын. Аб’ядноўваў 48 гаспадарак. Абслугоўваў Горацкі МТС. |
у 1929 г. |
арганізаваны калгасы ім.Варашылава у в.Шавароўка, “Чырвоны араты” у в.Папкоўка, “Галадзец” у в.Сенькава, “Новае жыцце” у в.Улляшына, “Культура” у в.Шышава, “Чырвоны сад” у в.Глінькава, “Чырвоны трактар” у в.Халмы, “Чалюскінец” у в.Арлы |
з 1934 г. |
Калгас “Кірава” |
з 1960 г. |
Учхоз БСХА |
з 1964 г. |
Саўгас “Горацкі” |
з 1988 г. |
АГП “Горацкае” |
з 2002 г. |
УКСП “Горацкае” |
з 2010 г. па цяп.час |
ОАО “Горацкае” |
Рэкцянскі сельсавет быў утвораны на аснове Сенькаўскага сельсавета у 1925 годзе. У яго склад уваходзілі вескі Рэкта, Шышава, Сенькава, Улляшына, Папкоўка, Шавароўка, Халмы, Арлы, Глінькава, Нежкава, Мацюты, Чапялінка.
У пачатку 2014 года у выніку рэарганізацыі ў склад Рэкцянскага сельсавета далучылі 14 весак Саўскага сельсавета: Красуліна, Юркава, Вішня, Паташы, Куртасы, Шырокія, Лугіны, Філіпава, Калацілы, Вялікія Шарыпы, Малыя Шарыпы, Маралеўка, Масалыкі, Чарнічны.
Старшыні Рэкцянская сельсавета
1925 |
Вайстроў Дзмітрый Фёдаравіч |
па 1941 |
Харужэнка Макар Іванавіч |
1945 |
Арцюкоў Нікіфар Іванавіч |
1946 |
Кошкін Парфірый Цімафеевіч |
1953-1957 |
МаршалаўАфанасій Макаравіч |
1957-1958 |
Арлоўскі Нікіфар Акімавіч |
1958-1988 |
Курносенка Сяргей Ягоравіч |
1988-1997 |
Сарокін Васілій Іванавіч |
1997-1999 |
Каробачкін Яўген Сцяпанавіч |
1996-2004 |
Сінельнікаў Дзмітрый Аляксандравіч |
2004 верасень-снежань |
Рабцаў Іван Данілавіч |
2004-2007 |
Запрудскі Анатоль Уладзіміравіч |
2007-2009 |
Лазічны Віктар Іванавіч |
2009-2014 |
Жук Іван Міхайлавіч |
2014 по цяп.час |
Шалаеў Аляксандр Аляксеевіч |
З ліпеня 1941г. па 26 чэрвеня 1944г. вескі сельсавета акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
13 ліпеня 1941 г. У в.Рэкта расстраляны салдат з в.куртасы Вайцяхоўскі Ягор Александравіч. Пахаваны у в.Рэкта.
13 ліпеня 1941г. У паветраным баі над в.Папкоўка быў збіты самалет з летчыкам Сігневым Сяргеем Федаравічам. Пахаваны ў брацкай магіле в.Рэкта.
14 ліпеня 1941г. У в.Папкоўка расстраляны летчык Крыўчыкаў Дзмітрый Капітонавіч і камсамолка з в.Папкоўка Яфімава Еўдакія Еўсцігнееўна. Пахаваны у в.Папкоўка.
У гады Вялікай айчыннай вайны на фронце загінула 279 жыхароў Рэкцянская сельсавета: 10 жыхароў з в.Арлы, 29 – Глінькава, 46 – Нежкава, 12 – Папкоўка, 42 – Рэкта, 37 – Сенькава, 20 – Улляшына, 23- Шавароўка, 35 – Шышава.