Горецкий райисполком
Published on Горецкий райисполком (https://gorki.gov.by)

Главная > Пасвячэнне ў рамяство

Пасвячэнне ў рамяство

Стала ўжо традыцыяй праводзіць у школе рамёстваў на восеньскіх канікулах свята для першакласнікаў “Пасвячэнне ў рамяство”.

На гэты раз ўвага была прыцягнута да горада майстроў. Тут дзеці паказалі свае вырабы па розных відах рамёстваў, якімі авалодалі  за  першую чвэрць навучальнага года. Галоўныя героі свята – Бацька і Маці адправілі сваіх сыноў Мікіту і Івана навучыцца якому-небудзь рамяству.  Вось і трапілі сыны ў горад майстроў. Тут яны ўбачылі, што рукамі можна зрабіць сапраўдны цуд, навучыцца рамяству па душы.  У час свята вядучая.   і Фея творчасці і натхнення,  праводзілі з дзецьмі розныя гульні, конкурсы, эстафеты. Дзеці называлі і складалі з  слоў прымаўкі і прыказкі аб працы, разгадвалі загадкі.  За ўдзел у конкурсах, эстафетах  кожны атрымаў сувенір. Прыйшлі павіншаваць са святам першакласнікаў удзельнікі ўзорнай студыі мастацкай творчасці «Чарадзейка» са зборнай калекцыяй касцюмаў.

  [1] [2]

Фея творчасці і натхнення ўручыла  Філіпенка Ксеніі, Румысавай Святлане і  Сідуковай Екацярыне дыпломы за актыўны ўдзел у конкурсах, фестывалях, выстаўках рознага узроўню.

Усіх усхваляваў урачысты момант пасвячэння першакласнікаў у рамеснікі.

Узяўшыся за рукі, настаўнікі  школы рамёстваў стварылі  імітаваны “ручай”, праз які праходзілі дзеці. На памяць аб свяце кожны першакласнік атрымаў медаль, які сімвалізуе нашы традыцыі і абрады.

Галоўныя героі свята пажадалі першакласнікам вырасці да сапраўдных майстроў, славіць сваімі цудоўнымі творамі школу і наш горад.

[3]

Хочацца падзякаваць выкладчыкаў школы рамёстваў за актыўны ўдзел у правядзенні свята.

  • Главная
  • Контакты
  • Новости
  • Власть
  • Горецкий регион

Источник: https://gorki.gov.by/pasvyachenne-u-ramyastvo

Ссылки
[1] http://gorki.gov.by/sites/default/files/styles/watermark/public/1_70.jpg?itok=xmo-9Lvv
[2] http://gorki.gov.by/sites/default/files/styles/watermark/public/2_64.jpg?itok=J2AVOO0h
[3] http://gorki.gov.by/sites/default/files/styles/watermark/public/3_58.jpg?itok=x84vOQCz