У панядзелак 26 чэрвеня 2017 года жыхары Горак Людміла Уладзіміраўна і Віктар Іванавіч Краўцовы адзначылі сваё КАРАЛАВАЕ або ПАЛАТНЯНАЕ вяселле.
Разам муж і жонка пражылі 35 гадоў.
Свята было задумана і праведзена ў каларытным беларускім стылі ў сядзібе "Радавое гняздо" [2]. Многія госці апрануліся ў традыцыйныя вышыванкі, некаторыя - у стылізаваныя пад народныя строі.
Супрацоўнік аддзела ЗАГСа Архіпцова Іріна Віктараўна правяла выязную сімвалічную рэгістрацыю юбілейнай даты ды павіншавала юбіляраў.