![]() |
Акорд нумар 56
НА ЗДЫМКУ (злева направа): ветэраны педагагічнай працы Т. С. Ерафеенка, Л. І. Пташкова, Л. А. Капралава, Н. А. Калачова і А. А. Жалязка. Гэта быў вельмі сардэчны вечар-канцэрт нашых ветэранаў. Іх намаганнямі ствараўся асаблівы дух, клімат школы, якім яна жыла і жыве ў сваіх сценах. Ён найперш ва ўзаемаадносінах педагогаў з вучнямі і між сабою, і, як цяпер модна гаварыць, імідж школы, які фарміраваўся ў бацькоў, чые дзеці тут вучыліся, і ў шырокай публікі, перад якой паказвалі сваё майстэрства творчыя калектывы і сольныя выканаўцы — педагогі і іх вучні. Вядучыя са шчырай цеплынёй гаварылі аб дасягненнях ветэранаў, аб іх удзеле ў грамадскім жыцці школы, аб шматлікіх перамогах іх вучняў у шэрагу конкурсаў, у тым ліку і міжнародных. Галоўнае, што зроблена ветэранамі, — гэта кагорта вучняў, якім было прывіта захапленне музыкай, і якія цяпер працуюць ва ўсіх школах (агульнаадукацыйных і школах мастацтваў), перадаючы музычны агеньчык наступнаму пакаленню. У адрас ветэранаў (а большасць з іх яшчэ вельмі вынікова працуе) гучалі не толькі цёплыя словы, а і музыка ў выкананні іх вучняў ці вучняў іх вучняў. Напрыканцы гэтага вечара прысутныя ветэраны педагагічнай працы ад імя ўсіх ветэранаў, а гэта Л. І. Краўчанка, Р. Я. Макееў, Э. С Манушка, В. С. Макеева, Н. А. Калачова, Л. І. Пташкова, Л. А. Капралава, Н. В. Лукашэвіч, Т. С. Ерафеенка, З. Ф. Васілішчава, шчыра дзякавалі адміністрацыі, а таксама творчым калектывам пад кіраўніцтвам С. Г. Зайцавай, А. У. Бычковай, Т. В. Воранавай і шматлікім асобным выканаўцам, якія стварылі такую добразычлівую, ветлівую атмасферу свята. На якім арганічна знайшлося месца і лёгкаму суму ад таго, што так шпарка праляцелі гады і за спіной ужо намнога больш, чым наперадзе, і пачуццю радасці, што такая справа, якой было аддадзена ўсё працоўнае жыццё, знаходзіцца ў надзейных руках іх маладзейшых таленавітых калег. Рыгор ДАСУЖЫ. Читайте также в этой рубрике: |
![]() |
||