![]() |
Ода Чалавеку Працы
Ода Чалавеку Працы Рознымі ўрачыстасцямі, мітынгамі, ушаноўваннямі перадавікоў пракаціўся па краіне Першамай — свята з даўнімі гістарычнымі традыцыямі. У Горках на плошчы каля Палаца культуры БДСГА прайшоў мітынг. Пакуль адны гараджане чакалі сваімі вачыма ўбачыць сенсацыю, як жа рухне адслужыўшая самая высокая ў Беларусі воданапорная вежа, другія, прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь і дзеці падтрымалі традыцыю і сабраліся разам. Каб сказаць добрыя словы ў адрас Чалавека Працы, які стварае каштоўнасці, прымнажае багацці краіны. З віншаваннямі да прысутных звярнуліся старшыня каардынацыйнага савета старшынь прафкамаў Андрэй Панамароў, Заслужаны работнік адукацыі, Ганаровы прафесар БДСГА Мікалай Дабралюбаў, начальнік аддзела па справах моладзі Дзмітрый Гатоўчык. У невялікім канцэрце, які падрыхтавалі школьнікі і артысты РЦК, таксама прагучала ода Працы і роднай Беларусі. Тамара ДРАЗДОЎСКАЯ. Читайте также в этой рубрике: |
![]() |
||