![]() |
Супрацоўнікі філіяла ААТ "Белагропромбанк" у г. Горкі правялі ўрокі ў сельскіх школахУ гонар новага навучальнага года Белаграпрамбанк вырашыў пазнаёміць школьнікаўзасновамі фінансавай граматнасці. Галоўным повадам для гэтага стаў выпуск падрыхтаванай банкам брашуры «Твае першыя фiнансы» з дзіцячымі казкамі на фінансавую тэму. З 3 па 12 верасня 2014 года вучні 5-х класаў (каля 25 тысяч) сельскіх школ краіны і некаторых гарадскіх (31 — у Мінску і па 4 — у абласных цэнтрах) сустрэліся з вядомым казачным персанажам — сімвалам Белаграпрамбанка — Агрыкам, атрымалі ад банка падарункавыя пакеты, а таксама змаглі ўдзельнічаць у конкурсах, якія ў цікавай і даступнай форме дапамаглі спасцігнуць некаторыя сакрэты фінансавай граматы. Урачыстае мерапрыемства «Твае першыя фiнансы» прайшло і ў сельскіх школах Горацкага раёна. Супрацоўнікі філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” наведалі Ленінскую і Маслакоўскую сярэднія школы. Вучні 5-х класаў атрымалі пакеты з рэкламнай брашурай «Твае першыя фiнансы», каляндаром і раскладам на новы навучальны год з адлюстраваннем Агрыка. Супрацоўнікі філіяла правялі ўрокі па фінансавай граматнасці, на якіх школьнікі даведаліся, што такое банк, як дзеці могуць стаць укладчыкамі банка, і шмат чаго іншага.
Алеся КАСМАЦЬКОВА, спецыяліст па крэдытаванню фізічных асоб філіала ААТ “Белаграпрамбанк” у г. Горкі. Читайте также в этой рубрике: |
![]() |
||