Вы здесь

Калядная ёлка

Стала традыцыйным у дзіцячай школе мастацкіх рамёстваў праводзіць ёлку для дзяцей на Каляды.

Гэта свята, якім завяршалі стары год і пачыналі новы.

У святочна ўпрыгожанай зале,  дзяцей сустракалі гаспадар з гаспадыняю, ёлка, убраная цацкамі, зробленымі рукамі вучняў школы  з гліны, саломкі і іншых прыродных матэрыялаў.

Радасць дзецям прынеслі галоўныя героі свята – Дзед Мароз, Снягурка, а таксама казачныя героі – Кашчэй, Баба Яга, Лешы.

Дзеці з вялікім захапленнем вадзілі карагоды, спявалі песні, расказвалі вершы, разгадвалі загадкі, гулялі ў эстафеты і  гульні. Кожны ўдзельнік свята атрымаў цукеркі ад Дзеда Мароза.

Завіталі на свята таксама калядоўшчыкі, якія віншавалі  ўсіх прысутных, зычылі здароўя і багацця. Павадыр прыйшоў з «казою» і «цыганкай».

Дзед Мароз са Снягуркай узнагародзілі дыпломамі вучняў, якія сталі пераможцамі Міжнародных конкурсаў, а таксама падарылі сувеніры дзецям, якія прынялі актыўны ўдзел у школьным конкурсе «Елачная цацка сваімі рукамі».

Хочацца аддзячыць педагогаў і дзяцей, якія надалі святу асаблівы настрой, выклікалі эмацыянальны ўздым,  павіншаваць калектыў і  вучняў з Новым годам і святам Каляды, пажадаць творчых поспехаў, здароўя, сямейнага дабрабыту, мэтанакіраванасці і ўсяго самага найлепшага.