![]() |
Кіраўск запрашае Магілёўшчыну на абласныя "Дажынкі"
ПРАГРАМА асноўных мерапрыемстваў абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкi-2014» у Кіраўскім раёне 20 верасня 2014 г.
8.00-10.00 Урачыстыя сустрэчы афіцыйных дэлегацый раёнаў на мяжы Кіраўскага раёна (па графіку заезду) па двух накірунках (Магілёўскім, Бабруйскім).
г. Кіраўск 9.00-23.00 Работа гандлёва-прамысловых радоў вытворцаў Рэспублікі Беларусь і Магілёўскай вобласці. 11.00-19.00 «Магілёўшчына спартыўная» — паказальныя міжраённыя спартыўныя мерапрыемствы (стадыён г.Кіраўск)
Сквер ля Кіраўскага раённага цэнтра культуры 9.00-21.00 Дзіцячая святочная забаўляльная праграма «Вясёлка дзяцiнства»; выстава работ навучэнцаў ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў г. Кіраўска»; дзіцячыя гульнёвыя і забаўляльныя атракцыёны, свята марожанага.
Канцэртная пляцоўка ля ўвахода ў будынак РЦК 9.00-21.00 Канцэртная эстрадна-забаўляльная праграма «Мелодыі залатой восені» з удзелам творчых калектываў і выканаўцаў Магілёўскай вобласці
Тэматычная пляцоўка ля будынка Цэнтра адпачынку г. Кіраўска 10.00-22.00 Святочная праграма-прэзентацыя Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаёўка», дэманстрацыя фільмаў РУП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм».
Аграгарадок Мышкавічы 8.00 Святочнае богаслужэнне ў храме Святой Жываначальнай Троіцы аграгарадка Мышкавічы. 9.00-22.00 Работа пляцовак фестывалю: выстава-продаж тэматычнай прадукцыі майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва; «Магілёўшчына маладая»: выставачна-гандлёвая экспазіцыя ўстаноў адукацыі сельскагаспадарчага профілю Магілёўскай вобласці; прэзентацыя ўстаноў адукацыі вобласці; маладзёжна-тэматычная сцэнічная пляцоўка ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» з праграмамі, конкурсамі, спаборніцтвамі абласнога этапа маладзёжнага сельскагаспадарчага конкурсу «Уладар сяла»; «Магілёўшчына майстравая» – выставачна-гандлёвая экспазіцыя з тэматычнымі святамі відаў беларускіх рамёстваў; «Магілёўшчына рамесная» — гандлёвыя рамесныя рады з выставай-продажам тэматычнай сувенірнай прадукцыі майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вобласці; святочная выставачна-гандлёвая экспазіцыя «Магілёўшчына ўраджайная» — 6 тэматычных экспазіцый «Сялянскі двор-гасцёўня» са святамі ўраджая, прадстаўленымі выставамі-продажам агародніны і фруктаў; святочная выставачна-гандлёвая экспазіцыя «Магілёўшчына гасцінная» – Свята Бульбы, Свята Сала, Свята Мёду. Пляцоўкабеларускіх гульняў і атракцыёнаў; музейна-гістарычная экспазіцыя «Магілёўшчына гістарычная». Вернісаж мастакоў Магілёўшчыны; Гандлёвая тэматычная экспазіцыя «Свята Хлеба» (прадукцыя ААГ «Булачна-кандытарская кампанія «Дамачай»); фальклорна-этнаграфічная святочная пляцоўка «Кіраўская гасцёўня»;
10.00-19.00 Забаўляльныя атракцыёны для дзяцей, дзіцячае свята «Краiна дзяцiнства» (стадыён).
9.00-23.00 Работа гандлёва-прамысловых радоў вытворцаў Рэспублікі Беларусь і Магілёўскай вобласці.
9.00-22.00 Выстава сельскагаспадарчай тэхнікі.
9.00-22.00 Выстава племянной жывёлагадоўлі.
10.00-19.00 Паказальныя выступленні выхаванцаў коннаспартыўнай школы.
Пляцоўка перад будынкам Мышкавіцкага СДК 11.55-12.00 Цырымонія ўскладання кветак да помніка К. П. Арлоўскаму. 12.00-12.30 Цырымонія святочнага адкрыцця абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі 2014». 19.00-21.00 Вячэрні канцэрт «Майстры мастацтваў – героям ураджаю». 21.00 Святочны феерверк.
Галоўная канцэртная пляцоўка свята (сельскі Дом культуры аграгарадка Мышкавічы) 12.30-18.00 Выстава караваяў, снапоў ураджаю 2014 года і алея сцягоў рэгіёнаў Магілёўскай вобласці. 13.00-15.30 Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу ў намінацыі «Вытворчасць зерневых і зернебабовых культур»; Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу ў намінацыі «Вытворчасць зерневых і зернебабовых культур»; Святочны канцэрт «Героі жніва – гонар Магілёўшчыны». Читайте также в этой рубрике: |
![]() |
||