Вы здесь

Историческая справка Ректянского сельсовета

Гістарычная даведка

Рэкцянского сельскага Савета дэпутатаў

15-16 ст.

Рэкта – сяло Аршанская павета

З 1772 г.

у складзе Расійская імперыі

1785 г.

у складзе маентка Горы-Горкі. Уладанне М.Л.Салагуба (46 двароў, 360 жыхароў)

1812 г.

веска абрабавана французскімі войскамі

1829 г.

уладанне Магілеўскай казеннай палаты

1900 г.

у в.Шышава стала працаваць царкоўна-прыхадская школа

1909 г.

у скалдзе Саўской воласці Горацкага павета (80 двароў, 617 жыхароў)

з 26.04.1919 г.

у складзе Саўской воласці Горацкага павета Гомельскай вобласці (103 двары, 571 жыхар)

з 27.07.1922 г.

у складзе Смаленскай губерніі РСФСР

з 17.07.1924 г. да 26.07.1930г.

увайшла у склад Сенькаўскага сельсавета Горацкага раёна Аршанскай акругі

у 1924 г.

Створана Рэкцянская працоўная школа 1-й ступені (71 навучэнец)

у 1928 г.

Адкрылася Сенькаўская пачатковая школа

з 1929 г.           да 1934г.

Арганізаваны калгас “Чырвоны асветнік”. Старшыня – Пракоп Якаулевіч Ілын. Аб’ядноўваў 48 гаспадарак. Абслугоўваў Горацкі МТС.

у 1929 г.

арганізаваны калгасы  ім.Варашылава у в.Шавароўка, “Чырвоны араты” у в.Папкоўка, “Галадзец” у в.Сенькава, “Новае жыцце” у в.Улляшына, “Культура” у в.Шышава, “Чырвоны сад” у в.Глінькава, “Чырвоны трактар” у в.Халмы, “Чалюскінец” у в.Арлы

з 1934 г.

Калгас “Кірава”

з 1960 г.

Учхоз БСХА

з 1964 г.

Саўгас “Горацкі”

з 1988 г.

АГП “Горацкае”

з 2002 г.

УКСП “Горацкае”

з 2010 г. па цяп.час

ОАО “Горацкае”

Рэкцянскі сельсавет быў утвораны на аснове Сенькаўскага сельсавета у 1925 годзе. У яго склад уваходзілі вескі Рэкта, Шышава, Сенькава, Улляшына, Папкоўка, Шавароўка, Халмы, Арлы, Глінькава, Нежкава, Мацюты, Чапялінка.

У пачатку 2014 года у выніку рэарганізацыі ў склад Рэкцянскага сельсавета  далучылі 14 весак Саўскага сельсавета: Красуліна, Юркава, Вішня, Паташы, Куртасы, Шырокія, Лугіны, Філіпава, Калацілы, Вялікія Шарыпы, Малыя Шарыпы, Маралеўка, Масалыкі, Чарнічны.

Старшыні Рэкцянская сельсавета

1925

Вайстроў Дзмітрый Фёдаравіч

           па 1941

Харужэнка Макар Іванавіч 

1945

Арцюкоў Нікіфар Іванавіч

1946

Кошкін Парфірый Цімафеевіч

1953-1957

МаршалаўАфанасій Макаравіч

1957-1958

Арлоўскі Нікіфар Акімавіч

1958-1988

Курносенка Сяргей Ягоравіч

1988-1997

Сарокін Васілій Іванавіч

1997-1999

Каробачкін Яўген Сцяпанавіч

1996-2004

Сінельнікаў Дзмітрый Аляксандравіч

2004 верасень-снежань

Рабцаў Іван Данілавіч

2004-2007

Запрудскі Анатоль Уладзіміравіч

2007-2009

Лазічны Віктар Іванавіч

2009-2014

Жук Іван Міхайлавіч

2014 по цяп.час

Шалаеў Аляксандр Аляксеевіч

З ліпеня 1941г. па 26 чэрвеня 1944г. вескі сельсавета акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.  

13 ліпеня 1941 г. У в.Рэкта расстраляны салдат з в.куртасы Вайцяхоўскі Ягор Александравіч. Пахаваны у в.Рэкта.

13 ліпеня 1941г. У паветраным баі над в.Папкоўка быў збіты самалет з летчыкам Сігневым Сяргеем Федаравічам. Пахаваны ў брацкай магіле в.Рэкта.

14 ліпеня 1941г. У в.Папкоўка расстраляны летчык Крыўчыкаў Дзмітрый Капітонавіч і камсамолка з в.Папкоўка Яфімава Еўдакія Еўсцігнееўна. Пахаваны у в.Папкоўка.

У гады Вялікай айчыннай вайны на фронце загінула 279 жыхароў Рэкцянская сельсавета: 10 жыхароў з в.Арлы, 29 – Глінькава, 46 – Нежкава, 12 – Папкоўка, 42 – Рэкта, 37 – Сенькава, 20 – Улляшына, 23- Шавароўка, 35 – Шышава.