![]() |
Пасвячэнне ў рамяствоСтала ўжо традыцыяй праводзіць у школе рамёстваў на восеньскіх канікулах свята для першакласнікаў “Пасвячэнне ў рамяство”. На гэты раз ўвага была прыцягнута да горада майстроў. Тут дзеці паказалі свае вырабы па розных відах рамёстваў, якімі авалодалі за першую чвэрць навучальнага года. Галоўныя героі свята – Бацька і Маці адправілі сваіх сыноў Мікіту і Івана навучыцца якому-небудзь рамяству. Вось і трапілі сыны ў горад майстроў. Тут яны ўбачылі, што рукамі можна зрабіць сапраўдны цуд, навучыцца рамяству па душы. У час свята вядучая. і Фея творчасці і натхнення, праводзілі з дзецьмі розныя гульні, конкурсы, эстафеты. Дзеці называлі і складалі з слоў прымаўкі і прыказкі аб працы, разгадвалі загадкі. За ўдзел у конкурсах, эстафетах кожны атрымаў сувенір. Прыйшлі павіншаваць са святам першакласнікаў удзельнікі ўзорнай студыі мастацкай творчасці «Чарадзейка» са зборнай калекцыяй касцюмаў. Фея творчасці і натхнення ўручыла Філіпенка Ксеніі, Румысавай Святлане і Сідуковай Екацярыне дыпломы за актыўны ўдзел у конкурсах, фестывалях, выстаўках рознага узроўню. Усіх усхваляваў урачысты момант пасвячэння першакласнікаў у рамеснікі. Узяўшыся за рукі, настаўнікі школы рамёстваў стварылі імітаваны “ручай”, праз які праходзілі дзеці. На памяць аб свяце кожны першакласнік атрымаў медаль, які сімвалізуе нашы традыцыі і абрады. Галоўныя героі свята пажадалі першакласнікам вырасці да сапраўдных майстроў, славіць сваімі цудоўнымі творамі школу і наш горад. Хочацца падзякаваць выкладчыкаў школы рамёстваў за актыўны ўдзел у правядзенні свята. |
![]() |
||