![]() |
Праграма асноўных мерапрыемстваў рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вескі “Дажынкі-2012” 21-23 верасня 2012 года
21 верасня 2012 года (пятніца) 1. Цэнтральная пляцоўка 16.00 Урачыстае адкрыццё рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2012». Цырымонiя ўручэння першых прэмiй пераможцам рэспублiканскага спаборнiцтва па ўборцы зерневых і зернебабовых культур, дзяржаўных узнагарод. 21.30 Канцэрт народнага артыста Расіі Алега Газманава. 23.00 Святочны феерверк. 2. Пляцоўка ў акадэмгарадку ўстановы адукацыі 10.00-24.00 Выстава інавацый і дасягненняў у прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці Рэспублікі Беларусь. (Акадэмгарадок). 10.00-24.00 Гiстарычная экспазiцыя «Горкi ў скарбонцы спадчыны беларусаў». (Зялёная зона ад вул. Цiмiразева да Палаца культуры БДСГА). 10.00-24.00 Выстава караваяў i хлебабулачных вырабаў Магiлёўскай вобласцi. «Свята хлеба»: канцэртна-выставачная праграма ўстаноў культуры г.Бабруйска. (Пешаходная зона па вул. Студэнцкай). 10.00-24.00 Выстава навуковых праектаў студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і гасцей свята. (Корпус № 11 УА «БДСГА»). 10.00-24.00 Вернiсаж мастакоў «Натхненне Радзiмай» і канцэртныя выступленні творчых калектываў установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А. Рымскага-Корсакава. (Вул. Студэнцкая). 10.00-24.00 Выстава-продаж кніг і часопісаў беларускіх выдавецтваў, перыядычных выданняў, сувенірнай прадукцыі ААТ “Белсаюздрук”. (Акадэмгарадок). 10.00-01.00 Свята «Беларусь маладая». Творчая праграма з удзелам маладзёжных калектываў Магілёўскай вобласці, калектываў Палаца культуры БДСГА, канцэрты аматарскіх калектываў, «Свята маладосці, здароўя, прыгажосці» (дыска-праграма з удзелам аматарскіх і прафесійных творчых груп і выканаўцаў). (Канцэртная пляцоўка каля Палаца культуры БДСГА). 10.00-12.30 Творчы праект БРСМ «Уладар сяла». (Канцэртная пляцоўка і зялёная зона каля Палаца культуры БДСГА). 12.00-12.30 Закладка алеі заслужаных працаўнікоў сельскай гаспадаркі Беларусі. (Узбярэжжа Ніжняга возера). 12.30-13.00 Канцэртная праграма народнай эстраднай студыі «Фантазія» Дома культуры аўтазавода імя С. Кірава (г. Магілёў), Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь тэатра песні «Шына-най» дзяржаўнай установы культуры “Палац мастацтваў г. Бабруйска”, узорнай эстраднай студыі «Сажынцы» дзяржаўнай установы адукацыі «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска», народнага тэатра моды дзяржаўнай установы культуры «Палац культуры вобласці». 13.00-14.15 Канцэртная праграма творчых маладзёжных калектываў установы культуры «Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу». 14.15-15.00 Канцэртная праграма творчых калектываў Цэнтра дзіцячай творчасці “Росквіт” Адміністрацыі Першамайскага раёна г. Бабруйска. 14.50-15.00 Сустрэча святочнага шэсця ўдзельнiкаў рэспублiканскага фестывалю-кiрмашу «Дажынкi -2012». 15.00-15.55 Канцэртная праграма калектываў дзяржаўнай установы культуры “Палац мастацтваў г. Бабруйска”. 16.00-17.30 Прамая радыётрансляцыя Урачыстага адкрыцця рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2012» i цырымонiі ўручэння першых прэмiй пераможцам рэспублiканскага спаборнiцтва па ўборцы зерневых і зернебабовых культур, дзяржаўных узнагарод. (На усіх канцэртных пляцоўках фестывалю). 17.30-19.00 Канцэртная праграма калектываў Магілёўскай абласной філармоніі. 22.00-01.00 Канцэрт артыстаў беларускай эстрады пры падтрымцы СТАА МТС і дыскатэка (Канцэртная пляцоўка каля Палаца культуры БГСХА). 10.00-24.00 Працуюць гандлёвыя рады, адкрытыя кафэ і рэстараны спажыўкааперацыі. 3-4. Пешаходная зона па вул. Бруцара-Ерафееўскай 10.00-24.00 Канцэртныя праграмы, выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва ўстаноў адукацыi Магілёўскай вобласцi. 14.40-14.50 Сустрэча святочнага шэсця ўдзельнiкаў рэспублiканскага фестывалю-кiрмашу «Дажынкi -2012». 5. Плошча імя Якубоўскага 10.00-24.00 Горад майстроў. Майстар-класы і творчыя прэзентацыі розных відаў рамёстваў. 10.20-13.30 Канцэртная праграма «У карагодзе сяброў» з 12.00-12.15 Спецыяльнае памятнае гашэнне мастацкага маркіраванага канверта, прысвечанага рэспубліканскаму фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2012» . 14.20-14.30 Сустрэча святочнага шэсця ўдзельнiкаў рэспублi-канскага фестывалю-кiрмашу «Дажынкi-2012». 14.45-15.55, 19.00-22.00 Канцэртная праграма «Скарбнiца талентаў Прыдняпроўя» з удзелам заслужаных і народных калектываў Беларусі (працяг). 17.30-19.00 Канцэртная праграма «Сябры на дажынках» з удзелам творчых дэлегацый абласцей Беларусі. 22.00-24.00 Танцавальная забаўляльная рэтра-праграмма «Матывы сэрца» (беларускія народныя пабытовыя танцы, танцы 50-70 гадоў у выкананні фальклорных і эстрадных калектываў Магілёўскай вобласці). 10.00-24.00 Працуюць гандлёвыя рады і аб`екты грамадскага харчавання. 6. Дзiцячы сквер па вул. Якубоўскага 10.00-22.00 Дзіцячае свята «Беларускі кірмаш» (фальклорныя падворкі дзіцячых школ мастацтваў, спектаклі лялечных тэатраў). 10.00-13.45 Канцэрт лаўрэатаў Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». 14.10-14.20 Сустрэча святочнага шэсця ўдзельнiкаў рэспублiканскага фестывалю-кiрмашу «Дажынкi -2012». 14.45-15.55 Выступленні навучэнцаў Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў, дзіцячых узорных калектываў Магілёўскай вобласці. 17.30-18.45 Канцэртная праграма калектываў дзяржаўнай установы культуры «Палац культуры вобласці», г. Магілёў. 18.45-19.30 Тэатральная пастаноўка «Неверагодныя прыгоды казачных герояў» у выкананні тэатра эстрадных мініяцюр «Штрых» Шклоўскага раённага Дома культуры. 19.30-19.50 Канцэрт Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі «Ярыца» дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Абласны цэнтр творчасці», г. Магілёў. 19.50-20.20 Тэатральная пастаноўка «Як казкі пераблыталіся» у выкананні маладзёжнага тэатра эстрадных мініяцюр «Кампанія» Арэхаўскага сельскага Дома культуры Клічаўскага раёна. 20.20-22.00 Танцавальны марафон дзіцячых харэаграфічных калектываў. 10.00-24.00 Выстава-продаж тавараў для дзяцей, работа дзіцячых кафэ. 7. Пляцоўка каля гандлёвага цэнтра “Парнас”, 10.00-10.40 Канцэртныя выступленні фальклорных калектываў абласцей Рэспублікі Беларусь. 10.40-13.30 Выступленні фальклорных калектываў Магілёўскай вобласцi – пераможцаў абласнога агляду-конкурсу фальклорна-этнаграфічнага мастацтва. 14.00-14.10 Сустрэча святочнага шэсця ўдзельнiкаў рэспублiканскага фестывалю-кiрмашу «Дажынкi-2012». Этнаграфічная кампазіцыя «Беларускія дажынкі». 14.45-15.55, 17.30-20.00 Выступленні фальклорных калектываў Магілёўскай вобласцi – пераможцаў абласнога агляду-конкурсу фальклорна-этнаграфічнага мастацтва. 20.00-24.00 Паказ пастановак пераможцаў абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі». 10.00-24.00 Экспазіцыя кніжных выстаў бібліятэк Магілёўскай вобласці. 10.00-24.00 Працуюць гандлёвыя рады па продажу спажывецкіх тавараў. 10.00-24.00 Выстава сучасных легкавых аўтамабіляў і матацыклаў сусветных вытворцаў. (Вул. Якубоўскага). 8. Пляцоўка каля кiнатэатра “Крынiца”, 10.00-24.00 Выставачныя экспазіцыі і канцэртныя праграмы нацыянальных грамадскіх аб`яднанняў. 11.20-13.20 Гульнёвыя праграмы «Восеньскі кірмаш». 13.50-14.00 Сустрэча святочнага шэсця ўдзельнiкаў рэспублiканскага фестывалю-кiрмашу «Дажынкi-2012». Вакальна-харэаграфічная кампазіцыя «Магілёў вітае Дажынкі». 14.45-15.55 Канцэртная праграма калектываў і выканаўцаў Магілёва. 18.30 Прэм`ерны паказ камедыі «Украсці Бельмандо» (Рэспубліка Беларусь, рэжысёр Мікалай Князеў). (Кінатэатр «Крыніца»). 18.30-21.00 Канцэртная праграма калектываў – удзельнікаў абласнога тура ІХ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. 20.00-22.00 Канцэрт духавых аркестраў. 22.00-24.00 Святочная танцавальная праграма калектываў і выканаўцаў г. Магілёва. 10.00-24.00 Выстава-продаж тавараў паўсядзённага попыту гандлёвых прадпрыемстваў Асацыяцыі ўнівермагаў Рэспублікі Беларусь. Работа адкрытых кафэ і рэстаранаў. 9. Плошча Цэнтральная 10.00-24.00 Тэатралiзаваныя экспазiцыi раёнаў Магілёўскай вобласці. Выстава-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. 10.00-11.30 Тэатралiзаванае прадстаўленне «Славім Зямлю беларускую» з удзелам творчых дэлегацый абласцей Беларусі, заслужаных, народных калектываў Магілёўскай вобласці. 11.30-13.00 Канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя 13.30-13.45 Тэатралiзаваная дзея «У гонар Зямлi беларускай» (выступленне зводнага духавога аркестра, вакальна-харэаграфічная кампазіцыя «Красуй, Беларусь!», харэаграфічная сюіта з беларускіх народных танцаў, кампазіцыя «Паклон хлебаробу»). Цырымонія адкрыцця памятнага знака «Сімвал дабрабыту зямлі Горацкай». 13.45 Святочнае шэсце ўдзельнiкаў Рэспублiканскага фестывалю-кiрмашу “Дажынкi-2012” (Плошча Цэнтральная – Плошча імя Якубоўскага – вул. Бруцара-Ерафееўская – вул. Студэнцкая – Маладзёжны культурна-забаўляльны цэнтр з амфітэатрам). 13.45-14.00 Прэзентацыя святочнай экспазіцыі «Дары зямлі роднай». 14.00-14.35 Тэатралізаванае прадстаўленне «Славім Зямлю беларускую» з удзелам творчых дэлегацый абласцей Беларусі, заслужаных, народных калектываў Магілёўскай вобласці. 14.35-15.55 Тэатралізаванае прадстаўленне «Беларускія дажынкi». 16.00-17.30 Прамая тэлетрансляцыя Урачыстага адкрыцця рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2012» i цырымонiі ўручэння першых прэмiй пераможцам рэспублiканскага спаборнiцтва па ўборцы зерневых і зернебабовых культур, дзяржаўных узнагарод. 17.30-18.50 Плац-канцэрт духавых аркестраў. 20.10-20.40 Выступленне народнага хору выкладчыкаў і супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «Родніца», г. Мінск. 20.40-21.30 Канцэртныя праграмы творчых калектываў замежжа – аркестра баяністаў імя П.І. Смірнова (г. Санкт-Пецярбург). 21.30-22.30 Канцэртная праграма з удзелам арт-групы «Смаленскія мужыкі» абласнога цэнтра народнай творчасці, г. Смаленск. 22.30-24.00 Свята беларускай моды. Канцэрт эстраднай спявачкі Іскуі Абалян. 10.00-24.00 Работа гандлёвых радоў Асацыяцыі ўнівермагаў Рэспублікі Беларусь, адкрытых кафэ і рэстаранаў. 10. Спартыўная пляцоўка. (Лядовая арэна, вул. Вакзальная). 10.00-24.00 Праграма «Спартыўная краiна». 22 верасня 2012 года (субота) 1. Цэнтральная пляцоўка. 11.00 Цырымонiя ўручэння дзяржаўных узнагарод, другіх і трэціх прэмiй пераможцам рэспублiканскага спаборнiцтва па ўборцы зерневых і зернебабовых культур «Славім хлеб і рукі залатыя» з удзелам творчых калектываў абласцей рэспублікі. 18.00 Маладзёжны эстрадны канцэрт пры падтрымцы ЗП Velcom. 2. Пляцоўка ў акадэмгарадку ўстановы адукацыі 10.00-22.00 Выстава інавацый і дасягненняў у прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці Рэспублікі Беларусь. (Акадэмгарадок). 10.00-22.00 Гiстарычная музейная экспазiцыя «Горкi ў скарбонцы спадчыны беларусаў». (Зялёная зона ад вул. Цiмiразева да Палаца культуры БДСГА). 10.00-22.00 Выстава караваяў i хлебабулачных вырабаў Магiлёўскай вобласцi. «Свята хлеба»: канцэртна-выставачная праграма ўстаноў культуры г.Бабруйска. (Пешаходная зона па вул. Студэнцкай). 10.00-22.00 Выстава навуковых праектаў студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і гасцей свята. (Корпус № 11 УА «БДСГА»). 10.00-22.00 Вернiсаж мастакоў «Натхненне Радзiмай» з канцэртнай праграмай творчых калектываў установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны музычны каледж імя М.А. Рымскага-Корсакава. (Вул. Студэнцкая). 10.00-22.00 Выстава-продаж кніг і часопісаў беларускіх выдавецтваў, перыядычных выданняў, сувенірнай прадукцыі ААТ “Белсаюздрук”. (Акадэмгарадок). |
![]() |
||