Вы здесь

Калядная ёлка

Стала традыцыйным у дзіцячай школе мастацкіх рамёстваў праводзіць ёлку для дзяцей на Каляды.   Гэта свята, якім завяршалі стары год і пачыналі новы.

У святочна ўпрыгожанай зале,  дзяцей сустракала гаспадыня, убраная ёлка цацкамі, зробленымі рукамі вучняў школы з гліны, саломкі і іншых прыродных матэрыялаў.

Радасць дзецям прынеслі галоўныя героі свята – Дзед Мароз, Снягурка, а таксама казачныя героі – Каралева Казак, Кот вучоны, Баба Яга.

Дзеці з вялікім захапленнем вадзілі карагоды, спявалі песні, расказвалі вершы, разгадвалі загадкі, гулялі ў  гульні. Кожны ўдзельнік свята атрымаў цукеркі ад Дзеда Мароза.

Дзед Мароз разам са Снягуркай уручылі дыпломы і сувеніры вучням школы, якія прымалі актыўны ўдзел у конкурсах рознага ўзроўню.

Завіталі на свята таксама калядоўшчыкі, якія віншавалі  ўсіх прысутных са святамі, зычылі здароўя і багацця. Павадыр прыйшоў з “казою” і “мядзведзем”.

Хочацца аддзячыць педагогаў і дзяцей, якія надалі святу асаблівы настрой, выклікалі эмацыянальны ўздым, павіншаваць калектыў школы, бацькоў. вучняў з Новым годам і святам Каляды, пажадаць творчых поспехаў, здароўя, сямейнага дабрабыту, мэтанакіраванасці і ўсяго самага найлепшага.