Вы здесь

Конкурс «Чытаем беларускіх пісьменнікаў»

У сакавіку ў раёне праводзіўся конкурс “Чытаем беларускіх пісьменнікаў”, прымеркаваны да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ў рамках мерапрыемстваў Года народнага адзінства. Арганізатарамі выступілі аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, па адукацыі райвыканкама, раённая арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

У конкурсе прынялі ўдзел 79 аматараў творчасці беларускіх пісьменнікаў. Самаму малодшаму з чытальнікаў — тры гады.

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу адбылося ў сярэдняй школе № 1 на мерапрыемстве “Беларусь — мая краіна”, у якім удзельнічалі намеснік старшыні райвыканкама Л.У.Крывіцкая, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” М.В.Патапенка і начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама У.У.Лебедзеў.

Прыемна адзначыць, што ідэя гэтага конкурсу нарадзілася на нашай зямлі, дзе ён упершыню і праводзіўся. Горацкую ініцыятыву “Чытаем беларускіх пісьменнікаў” падхапілі ўжо і ў іншых раёнах.