Вы здесь

Паважаныя аматары гісторыі роднага краю!

15 снежня 2016 года Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеем сумесна з кафедрай гісторыі і педагогікі БДСГА будзе праводзіцца чарговая раённая краязнаўчая канферэнцыя “Бацькаўшчына”, прымеркаваная да Года культуры.

У навуковай канферэнцыі могуць прымаць удзел: навукоўцы, аспіранты, выкладчыкі і студэнты навучальных устаноў, музейныя і бібліятэчныя супрацоўнікі, работнікі Дома рамёстваў, настаўнікі агульна-адукацыйных і мастацкіх школ.

Для абмеркавання прапануюцца наступныя тэмы:

  • Гісторыя акадэміі, сельскагаспадарчай навукі і адукацыі.
  • Гісторыя, археалогія і этнаграфія Горацкага раёна.
  • Літаратурныя традыцыі Горацкага краю.

Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна накіраваць на адрас аргкамітэта да 20 лістапада 2016 г. наступныя матэрыялы:

  • аддрукаваны экзэмпляр матэрыялаў выступлення, падпісаны аўтарам (для студэнцкіх работ патрабуецца подпіс выкладчыка);
  • матэрыялы выступлення ў электронным варыянце (E-mail або электронны носьбіт (дыск).

Патрабаванні да публікацыі: аб’ём 2-3 поўныя старонкі (фармат А5, арыентацыя – кніжная, тэкставы рэдактар Microsoft Office Word 2007 або найбольш ранні, палі: злева – 2,0, справа – 2,0, зверху – 2,2, знізу – 2,6, міжрадковы інтэрвал – адзінарны, шрыфт – Times New Roman – 10 pt,  табліца (пры наяўнасці) – 8 pt, літаратура – 8 pt. Спіс літаратуры: не меньш двух крыніц.

Матэрыялы прымаюцца па адрасу: Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей, вул. Крупскай, д. 3, 213 404, г. Горкі Магілёўская вобл., або па электроннай пошце e-mail: musej@tut.by

Тэлефон для даведак: 5-93-19.

Па выніках працы канферэнцыі будзе выдадзены зборнік тэзісаў.

Аргкамітэт