Вы здесь

Узнагароды ўніверсіяды і чэмпіянату

3 червеня, Горкі /Улас. інф./. На рэспубліканскай універсія-дзе па лёгкай атлетыцы, якая праходзіла ў Віцебску, каманда БДСГА заняла трэцяе месца сярод 12 вну сваёй групы і агульнае 14.

Сярэбраныя медалі заваявалі Ігар Хаткевіч і Андрэй Варанцоў. Бронзавымі прызёрамі сталі Аляксандр Корзун, Андрэй Казлоўскі і эстафетная каманда (4х100 м) у саставе Сяргея Алісевіча, Антона Саўчанкі, Аляксандра Корзуна, Міхаіла Сямёнава.

На чэмпіянаце вобласці па армрэслінгу, а яго ўдзельнікаў прымалі Горкі, каманда нашага горада, якую ў асноўным прадстаўлялі студэнты акадэміі, заняла першае месца. Пераможцы – у большасці горацкія. Сярод хлопцаў гэта Расул Рамазанаў, Аляксандр Марыскін, Артур Рамазанаў, Аляксандр Марозаў, Аляксандр Кісялёў, Дзмітрый Грэкаў, Віктар Дзямідаў, у дзяўчат – Алена Канаўкова, Алена Янчэўская, Наталля Другакова, Ганна Кульчынская, Вольга Шалковая.

А. ПУГАЧ.