Рамонкі з малой радзімыДачка сваёй зямлі. Менавіта пад такой назвай напрыканцы мінулага месяца на Дрыбіншчыне адбылася творчая вечарына паэтэсы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніны Кавалёвай. Ва ўтульнай зале Дрыбінскага Палаца культуры сабраліся сваякі і землякі Ніны Дзмітрыеўны з навакольных вёсак і Дрыбіна, прыхільнікі яе творчасці. Горацкую дэлегацыю прадстаўлялі галоўны спецыяліст аддзела культуры М. Студнева, выканаўцы песень паэткі Н. Курбасава і Т. Турманава, акампаніятар Р. Макееў і аўтар гэтых радкоў. Як адзначыла дырэктар Дрыбінскай бібліятэчнай сеткі Тамара Салтанава, не забываюць Ніну Дзмітрыеўну і на яе малой радзіме. Установы культуры пастаянна праводзяць мерапрыемствы, на якіх знаёмяць чытачоў з творчасцю зямлячкі. На фоне слайдаў, што адлюстроўвалі мясціны дзяцінства і яе далейшы жыццёвы і творчы шлях, гучалі вершы і песні паэтэсы, выступленні землякоў і гасцей. Дрыбінская паэтка Настасся Кананкова прачытала свае вершы і перадала Ніне Дзмітрыеўне букет рамонкаў як напамін аб незабыўнай пары дзяцінства. Зямлячка з вёскі Пудаўня І. Руднікава прысвяціла ёй такія радкі: Читайте также в этой рубрике: |
||||