Вы здесь

Новы прарэктар

3 верасня, Горкі /Улас. інф./. З 23 жніўня на пасаду прарэктара па вучэбнай рабоце завочнага навучання пераведзены прафесар кафедры плодаагародніцтва, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар Уладзімір Уладзіміравіч Скарына.

Яму пяцьдзясят гадоў. Скончыў у 1985 годзе аграфак БСГА. Пасля акадэміі два гады працаваў галоўным аграномам у Чавускім раёне. Затым была вучоба ў аспірантуры і абарона кандыдацкай дысертацыі.

З 1990 года па накіраванню працуе ў акадэміі на выкладчыцкай рабоце: асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам кафедры, прафесарам.

У 2008 годзе У. У. Скарына абараніў доктарскую дысертацыю. Некаторы час ён працаваў у Палескім дзяржаўным універсітэце.