Вы здесь

Першыя ў вобласці

4 лістапада, Горкі /Улас. інф./. Традыцыйную спартакіяду ВНУ Магілёўскай вобласці адкрылі спаборніцтвы лёгкаатлетаў у кросе. У іх выступілі па дзве лепшых факультэцкіх каманды ад кожнай вышэйшай навучальнай установы.

БДСГА прадстаўлялі каманды мехфака і аграэкалагічнага факультэта, якія былі мацнейшымі па выніках акадэмічных спаборніцтваў. Акрамя членаў факультэцкіх каманд прымалі ўдзел і прадстаўнікі іншых факультэтаў, пераможцы і прызёры акадэмічных спаборніцтваў у асабістым заліку. Усяго ад акадэміі выступала 28 чалавек.

Вынік атрымаўся вельмі добры. Другое месца занялі мехфакаўцы, трэцімі былі спартсмены аграэкалагічнага факультэта. У агульнакамандным заліку акадэмія стала першай. Ёсць прызеры і ў асабістым заліку. Студэнт мехфака Раман Гарчанюк заняў другое месца сярод мужчын на дыстанцыі 2000 м. Аляксандр Гардзей з экфака стаў трэцім у бегу на 1000 м.

Рыхтаваў каманду Валянцін Карманаў.

А. ПУГАЧ.