Вы здесь

Дыплом уручыў Прэзідэнт

Як паведамляла газета, у Белдзяржсельгасакадэміі шырока адзначылі Дзень беларускай навукі. Але святкаванне не было абмежавана толькі мерапрыемствамі, якія праходзілі ў Горках.
У Мінску на ўрачыстасці прысутнічала і прафесар кафедры селекцыі, насенняводства і генетыкі БДСГА Вера Іванаўна Бушуева, дзе яна атрымала дыплом доктара сельскагаспадарчых навук з рук Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі.
Вучоныя акадэміі на чале з рэктарам А. П. Курдзека прынялі ўдзел ва ўрачыстым схо-дзе, які адбыўся ў НАН Беларусі. Там былі адзначаны лепшыя навукоўцы краіны. Сярод іх і вучоныя БДСГА. Ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўзнагароджаны дацэнт кафедры біятэхналогіі і экалогіі М. М. Дабродзькін і загадчык кафедры сельгасмашын А. В. Клачкоў. Падзякі Мінсельгасхарчу аб’яўлены прафесарам В. І. Бушуевай і Б. В. Шэлюта.
Загадчык кафедры іхтыялогіі і рыбаводства М. В. Барулін прызнаны пераможцам конкурса на лепшую кандыдацкую дысертацыю за 2010 год у галіне сельскай гаспадаркі і ветэрынарыі і ўзнагароджаны Граматай і прэміяй Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.