Вы здесь

З зімой развіталіся

У мінулую нядзелю на цэнтральнай плошчы горада гуло свята. На “Масленіцу” сабралася багата народу. Яркі сонечны ранак выхаднога дня, водар бліноў і шашлыкоў, вясёлая музыка і песні вабілі сюды гараджан і гасцей горада. Райпа і прыватныя прадпрыемствы грамадскага харчавання разгарнулі на плошчы гандлёвыя рады. Гарачы чай, бліны з сырам, маслам, вяндлінай... На любы густ!

Забаўляльная праграма раённага свята “Масленіцу гуляць будзем” таксама была разлічана на гледачоў розных узростаў. Разнастайныя конкурсы для дзяцей, катанне на конях, вясёлыя народныя песні і танцы выклікалі цікавасць і ўвагу ўдзельнікаў народнага свята. Для гэтага пастараліся работнікі раённага цэнтра культуры, ДЮСШ коннага спорту, самадзейныя артысты з Гор, Буд, Нікуліна. Масленіца спявала і танцавала.

Завяршальным акордам гуляння стала спальванне чучала Зімы. Бывайце, халады і марозы! Вясна прыйшла!