Вы здесь

Няхай сяброўства доўжыцца гады

Больш 600 гасцей з 11 гарадоў Беларусі, Расіі, Польшчы сталі ўдзельнікамі V рэгіянальнага фестывалю дзіцячай творчасці “Славянскі карагод”. На працягу трох дзён наш горад быў самым танцуючым, спяваючым і малюючым мястэчкам у краіне. З 3 па 5 чэрвеня тут адбывалася сапраўднае свята дзіцячых талентаў. Адкрыўся форум канцэртам ад міжнароднага тэлевізійнага праекта “Звуки школ”, на якім сваё майстэрства прадэманстравалі і беларускія зоркі “Дзіцячага Еўрабачання”. Другі дзень для шматлікай фестывальнай сям’і быў конкурсным. Завяршылася свята гала-канцэртам. На адкрытай пляцоўцы Дзіцячага парка былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды і прадстаўлены самыя яркія нумары ўдзельнікаў.