Вы здесь

Гадавальніку і ферме – быць!

14 верасня, Горкі /Уласн. інф./ У рэктараце акадэміі пад кіраўніцтвам намесніка старшыні аблвыканкама Анатоля Ісачанкі прайшла нарада, на якой абмеркаваны стан праектавання і будаўніцтва ў БДСГА і вучгасе гадавальніка каштоўных парод рыб, вучэбна-навукова-вытворчай МТФ і іншых аб’ектаў. Удзел у ёй прымалі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Казакевіч, дырэктар Дэпартамента па меліярацыі і воднай гаспадарцы Мінсельгасхарчу Анатоль Булыня, старшыня райвыканкама Ігар Макар, рэктар акадэміі Аляксандр Курдэка, дырэктар вучгаса Мікалай Блахін, кіраўнікі і спецыялісты праектных арганізацый, а таксама кіраўнікі абласных і раённых служб, будаўнічых арганізацый.

Вырашана ўзвядзенне некаторых акадэмічных аб’ектаў, уключаных у праграму падрыхтоўкі “Дажынак” 2012 года, пачаць ужо ў кастрычніку.