Вы здесь

“Мы былі ў Горках”

КОНКУРС!

“Мы былі ў Горках”

“Мы былі ў Горках”

      Вярнуўшыся з далёкіх краін і гарадоў, мы звычайна прывозім нешта такое, што нагадвае аб прыгажосці тых мясцін, аб гістарычных ці архітэктурных славутасцях. Доўгія гады сувенір выклікае ў нашай памяці ўспаміны…
Горацкая зямля сёлета будзе сустракаць шматлікіх гасцей. Што ім праз гады зможа нагадаць пра яе непаўторную прыгажосць, пра шчырасць, гасціннасць жыхароў нашага раёна? Напэўна, гэта нешта яркае, арыгінальнае, што з’яўляецца своасаблівым сімвалам Горацкага краю. Як, да прыкладу, шклоўскі агурок ці бабруйскі бабёр.
Паважаныя сябры! Кожны з вас мае шанс стаць удзельнікам конкурсу па распрацоўцы сувеніра-сімвала Горак гасцям рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2012”.
Аргкамітэт чакае вашых арыгінальных ідэй, прапаноў. І, магчыма, “ваш” сувенір “паедзе” па гарадах і вёсках краіны з самымі яркімі ўспамінамі аб наведванні горацкай зямлі.
Ідэямі можна дзяліцца па тэлефоне 5-92-66 (аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама).