Вы здесь

Ода Чалавеку Працы

Ода Чалавеку Працы

Ода Чалавеку Працы

Рознымі ўрачыстасцямі, мітынгамі, ушаноўваннямі перадавікоў пракаціўся па краіне Першамай  — свята з даўнімі гістарычнымі традыцыямі.

У Горках на плошчы каля Палаца культуры БДСГА прайшоў мітынг. Пакуль адны гараджане чакалі сваімі вачыма ўбачыць  сенсацыю, як жа рухне адслужыўшая самая высокая ў Беларусі воданапорная вежа, другія, прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь і дзеці падтрымалі традыцыю і сабраліся разам. Каб сказаць добрыя словы ў адрас Чалавека Працы, які стварае каштоўнасці, прымнажае багацці краіны.

З віншаваннямі да прысутных звярнуліся старшыня каардынацыйнага савета старшынь прафкамаў Андрэй Панамароў, Заслужаны работнік адукацыі, Ганаровы прафесар БДСГА Мікалай Дабралюбаў, начальнік аддзела па справах моладзі Дзмітрый Гатоўчык.

У невялікім канцэрце, які падрыхтавалі школьнікі і артысты  РЦК, таксама прагучала ода Працы і роднай Беларусі.

Тамара ДРАЗДОЎСКАЯ.