Вы здесь

11 снежня ў Горках пройдзе адборачны этап ІІ Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”

11 снежня ў Горках пройдзе адборачны этап ІІ Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”

Па рашэнню Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у краіне з лістапада 2013 года па красавік 2014 года будзе праходзiць II Рэспубліканскі конкурс маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”.У конкурсе могуць удзельнічаць навучэнцы, студэнты і педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі (акрамя студэнтаў і навучэнцаў устаноў адукацыі ў сферы культуры), іншыя прадстаўнікі таленавітай моладзі краіны ва ўзросце ад 16 да 31 года.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: “Эстрадныя спевы”, “Народныя спевы”, “Аўтарская песня”, “Размоўны жанр”, “Сучасны танец”, “Харэограф-пастаноўшчык па сучасных напрамках харэаграфіі”, “Жывапіс і графіка”, “Скульптура”, “Дызайн”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”,  “Фатаграфія”, “Сацыяльная рэклама”, “Рэжысура масавых свят, тэатралізаваных прадстаўленняў і шоў-праграм”.
Конкурс праводзіцца ў тры этапы, з якіх першы і другі з’яўляюцца адборачнымі, трэці – заключным (у г. Мінску).
У Горках першы адборачны этап будзе праходзіць 11 снежня, з 11.00 у Палацы культуры Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Заяўкі на ўдзел у першым адборачным этапе неабходна падаць да 5 снежня 2013 года на адрас раённага цэнтра культуры:  г. Горкі, праспект Інтэрнацыянальны, д. 1.  Тэлефоны для даведак: 6-00-65, 5-02-16, факс 5-89-25.
У заяўцы неабходна паведаміць: прозвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэння, намінацыю, назву і адрас установы адукацыі ці месца працы, пасаду, хатні адрас, тэлефон.
Па выніках першага адборачнага этапа ў кожнай намінацыі будуць вызначаны тры лепшых канкурсанты, якія прымуць  удзел у другім адборачным этапе конкурсу ў Магілёве.

Чакаем вас, маладыя і таленавітыя!

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па   справах  моладзі Горацкага райвыканкама.