Вы здесь

Супрацоўнікі філіяла ААТ "Белагропромбанк" у г. Горкі правялі ўрокі ў сельскіх школах

Супрацоўнікі філіяла ААТ "Белагропромбанк" у г. Горкі правялі ўрокі ў сельскіх школах

 У гонар новага навучальнага года Белаграпрамбанк вырашыў пазнаёміць школьнікаўзасновамі фінансавай граматнасці. Галоўным повадам для гэтага стаў выпуск падрыхтаванай банкам брашуры «Твае першыя фiнансы» з дзіцячымі казкамі на фінансавую тэму.

З 3 па 12 верасня 2014 года вучні 5-х класаў (каля 25 тысяч) сельскіх школ краіны і некаторых гарадскіх (31 — у Мінску і па 4 — у абласных цэнтрах) сустрэліся з вядомым казачным персанажам — сімвалам Белаграпрамбанка — Агрыкам, атрымалі ад банка падарункавыя пакеты, а таксама змаглі ўдзельнічаць у конкурсах, якія ў цікавай і даступнай форме дапамаглі спасцігнуць некаторыя сакрэты фінансавай граматы.

Урачыстае мерапрыемства «Твае  першыя  фiнансы» прайшло і ў сельскіх школах Горацкага раёна. Супрацоўнікі філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” наведалі Ленінскую і Маслакоўскую сярэднія школы.

Вучні 5-х класаў атрымалі пакеты з рэкламнай брашурай «Твае  першыя   фiнансы», каляндаром  і   раскладам на новы навучальны год з адлюстраваннем  Агрыка. Супрацоўнікі філіяла правялі ўрокі па фінансавай граматнасці, на якіх школьнікі даведаліся, што такое банк, як дзеці могуць стаць укладчыкамі банка, і шмат чаго іншага.

 

Алеся КАСМАЦЬКОВА,

спецыяліст па крэдытаванню фізічных асоб філіала ААТ “Белаграпрамбанк” у г. Горкі.