Вы здесь

Республиканская краеведческая конференция "Батьковщина"

22 снежня 2020 года Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеем сумесна з кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін БДСГА будзе праводзіцца чарговая краязнаўчая канферэнцыя “Бацькаўшчына”, прысвечаная Году малой радзімы.

У гэтым годзе канферэнцыя атрымала статус рэспубліканскай, таму пашырылася тэматыка навуковых даследаванняў:

1. Гісторыя БДСГА, сельскагаспадарчай навукі і адукацыі.

2. Гісторыя, археалогія, этнаграфія і літаратурныя традыцыі Горацкага краю.

3. Праблемы захавання і адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

4. Месца і роля нацыянальнай гісторыі і культуры ў навучальна-выхаваўчым працэсе.

5. Беларуская вёска: асобы, гісторыя, сучаснасць, традыцыі.

У навуковай канферэнцыі могуць прымаць удзел навукоўцы, аспіранты, выкладчыкі і студэнты навучальных устаноў, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк горада і раена, настаўнікі агульна-адукацыйных школ і ўсе тыя, хто цікавіцца гісторыяй сваёй малой радзімы.

Для удзелу ў канферэнцыі неабходна да 15 снежня накіраваць матэрыялы ў электронным выглядзе па адрасах:

musej@tut.by (гісторыка-этнаграфічны музей)

istoria_gorki@mail.ru (кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін БДСГА).

Патрабаванні да публікацыі: аб’ём 2-3 поўныя старонкі (фармат А5, арыентацыя – кніжная, тэкставы рэдактар Microsoft Office Word 2007 або найбольш ранні, палі: злева – 2,0, справа – 2,0, зверху – 2,2, знізу – 2,6, міжрадковы інтэрвал – адзінарны, шрыфт – Times New Roman – 10 pt, табліца (пры наяўнасці) – 8 pt, літаратура – 8 pt. Спіс літаратуры: не меньш двух крыніц, афармленне па патрабаваннях ВАК.

Тэлефоны для даведак: 48819 (музей), 79769 (кафедра).

Па выніках працы канферэнцыі будзе выдадзены зборнік тэзісаў.

Аргкамітэт