Вы здесь

Вяселле ў нацыянальным стылі у Горках

У панядзелак 26 чэрвеня 2017 года жыхары Горак Людміла Уладзіміраўна і Віктар Іванавіч Краўцовы адзначылі сваё КАРАЛАВАЕ або ПАЛАТНЯНАЕ вяселле.

Разам муж і жонка пражылі 35 гадоў.

Свята было задумана і праведзена ў каларытным беларускім стылі  ў  сядзібе "Радавое гняздо". Многія госці апрануліся ў традыцыйныя вышыванкі, некаторыя - у стылізаваныя пад народныя строі.

Супрацоўнік аддзела ЗАГСа Архіпцова Іріна Віктараўна правяла выязную сімвалічную рэгістрацыю юбілейнай даты ды павіншавала юбіляраў.