![]() |
Вясновы букет29 мая ў Мінску на пляцоўцы каля Палаца спорту прайшоў ХII Рэспубліканскі фестываль-кірмаш “Вясновы букет”. Майстры з усёй Беларусі прадставілі розныя віды традыцыйных мастацкіх рамёстваў: разьбу, ганчарства, ткацтва, вышыўку, кавальства, пляценне з прыродных матэрыялаў і іншае. Горацкі Дом рамёстваў на фестывалі-кірмашы прадстаўлялі майстры саломапляцення Аўласевіч Наталля, Чандакова Зоя, Северцава Таццяна. Па выніках фестывалю-кірмашу Горацкі раённы Дом рамёстваў ўзнагароджаны дыпломам I ступені. |
![]() |
||