Гістарычная даведка

Рэкцянскага сельскага Савета дэпутатаў

 

15-16 ст.Рэкта – сяло Аршанская павета
З 1772 г.у складзе Расійскай імперыі
1785 г.у складзе маёнтка Горы-Горкі. Уладанне М.Л.Салагуба (46 двароў, 360 жыхароў)
1812 г.вёска абрабавана французскімі войскамі
1829 г.уладанне Магілёўскай казённай палаты
1900 г.у в.Шышава стала працаваць царкоўна-прыхадская школа
1909 г.у складзе Саўской воласці Горацкага павета (80 двароў, 617 жыхароў)
з 26.04.1919 г.у складзе Саўской воласці Горацкага павета Гомельскай вобласці (103 двары, 571 жыхар)
з 27.07.1922 г.у складзе Смаленскай губерніі РСФСР
з 17.07.1924 г. да 26.07.1930г.увайшла ў склад Сенькаўскага сельсавета Горацкага раёна Аршанскай акругі
у 1924 г.Створана Рэкцянская працоўная школа 1-й ступені (71 навучэнец)
у 1928 г.Адкрылася Сенькаўская пачатковая школа
з 1929 г.           да 1934г.Арганізаваны калгас “Чырвоны асветнік”. Старшыня – Пракоп Якаўлевіч Ілын. Аб’ядноўваў 48 гаспадарак. Абслугоўваў Горацкі МТС.
у 1929 г.Арганізаваны калгасы  ім.Варашылава ў в.Шавароўка, “Чырвоны араты” ў в.Папкоўка, “Галадзец” у в.Сенькава, “Новае жыццё” ў в.Ульяшына, “Культура” ў в.Шышава, “Чырвоны сад” у в.Глінькава, “Чырвоны трактар” у в.Халмы, “Чалюскінец” у в.Арлы
з 1934 г.Калгас “Кірава”
з 1960 г.Навучальная гаспадарка БДСГА
з 1964 г.Саўгас “Горацкі”
з 1988 г.АГП “Горацкае”
з 2002 г.УКСП “Горацкае”
з 2010 г. па цяп.часААТ “Горацкае”

Рэкцянскі сельсавет быў утвораны на аснове Сенькаўскага сельсавета ў 1925 годзе. У яго склад уваходзілі вёскі Рэкта, Шышава, Сенькава, Ульяшына, Папкоўка, Шавароўка, Халмы, Арлы, Глінькава, Нежкава, Мацюты, Чапялінка.

У пачатку 2014 года ў выніку рэарганізацыі ў склад Рэкцянскага сельсавета  далучылі 14 вёсак Саўскага сельсавета: Красуліна, Юркава, Вішня, Паташы, Куртасы, Шырокія, Лугіны, Філіпава, Калацілы, Вялікія Шарыпы, Малыя Шарыпы, Маралеўка, Масалыкі, Чарнічны.

Старшыні Рэкцянскага сельсавета

1925Вайстроў Дзмітрый Фёдаравіч
           па 1941Харужэнка Макар Іванавіч 
1945Арцюкоў Нікіфар Іванавіч
1946Кошкін Парфірый Цімафеевіч
1953-1957МаршалаўАфанасій Макаравіч
1957-1958Арлоўскі Нікіфар Акімавіч
1958-1988Курносенка Сяргей Ягоравіч
1988-1997Сарокін Васілій Іванавіч
1997-1999Каробачкін Яўген Сцяпанавіч
1996-2004Сінельнікаў Дзмітрый Аляксандравіч
2004 верасень-снежаньРабцаў Іван Данілавіч
2004-2007Запрудскі Анатоль Уладзіміравіч
2007-2009Лазічны Віктар Іванавіч
2009-2014Жук Іван Міхайлавіч
2014 -2019Шалаеў Аляксандр Аляксеевіч
2019 красавік-верасеньЛукашкоў Генадзь Мікалаевіч

 

2019 верасень - па цяч.час

Шчурэвіч Наталля Ягораўна

З ліпеня 1941г. па 26 чэрвеня 1944г. вёскі сельсавета акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.  

13 ліпеня 1941 г. у в.Рэкта расстраляны салдат з в.Куртасы Вайцяхоўскі Ягор Аляксандравіч. Пахаваны ў в.Рэкта.

13 ліпеня 1941г. у паветраным баі над в.Папкоўка быў збіты самалёт з лётчыкам Сігневым Сяргеем Фёдаравічам. Пахаваны ў брацкай магіле в.Рэкта.

14 ліпеня 1941г. у в.Папкоўка расстраляны лётчык Крыўчыкаў Дзмітрый Капітонавіч і камсамолка з в.Папкоўка Яфімава Еўдакія Еўсцігнееўна. Пахаваны ў в.Папкоўка.

У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце загінула 254 жыхары Рэкцянскага сельсавета: 10 жыхароў з в.Арлы, 29 – Глінькава, 46 – Нежкава, 12 – Папкоўка, 42 – Рэкта, 37 – Сенькава, 20 – Ульяшына, 23- Шавароўка, 35 – Шышава.