Вы здесь

Дзень беларускага пісьменства 7 верасня ў другі раз адбудзецца ў Заслаўі

Дзень беларускага пісьменства 7 верасня ў другі раз адбудзецца ў Заслаўі

 Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў нашай краіне штогод у першую нядзелю верасня.

Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства  друкаванага слова з гісторыяй і культурай народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

Па традыцыі Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадруку. Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным Полацку. Сталіцамі свята былі такія вядомыя культурныя цэнтры Беларусі як Тураў, Навагрудак, Несвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае. У мінулым годзе гасцей з усёй Беларусі сустракаў старажытны райцэнтр Магілёўшчыны — Быхаў.

А сёлета, 7 верасня, Дзень беларускага пісьменства пройдзе, ужо ў другі раз, у Заслаўі.

Удзельнікі і госці свята змогуць пазнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, паслухаць выступленні паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў. Па традыцыі ў праграму ўключаны шэраг іншых мерапрыемстваў: узнагароджванне пераможцаў конкурсу на лепшыя літаратурныя творы года, навукова-практычная канферэнцыя.