
Рознымі ўрачыстасцямі, мітынгамі, ушаноўваннямі перадавікоў пракаціўся па краіне Першамай — свята з даўнімі гістарычнымі традыцыямі.
У Горках на плошчы каля Палаца культуры БДСГА прайшоў мітынг. Пакуль адны гараджане чакалі сваімі вачыма ўбачыць сенсацыю, як жа рухне адслужыўшая самая высокая ў Беларусі воданапорная вежа, другія, прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь і дзеці падтрымалі традыцыю і сабраліся разам. Каб сказаць добрыя словы ў адрас Чалавека Працы, які стварае каштоўнасці, прымнажае багацці краіны.